Яндекс.Метрика

Дзень беларускай мовы

21.02.2022
Якія цудоўныя назвы і словы, Якая цудоўная родная мова! І ўсё мілагучна для слыху майго: І звонкае "дзе", і густое "чаго". П. Панчанка

Якія цудоўныя назвы і словы,

Якая цудоўная родная мова!

І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае "дзе", і густое "чаго".

П. Панчанка

Колькі цеплыні, шчодрасці і шчырасці ёсць заўсёды ў святах, што праводзяцца настаўнікамі  нашай школы!

Такой жа радаснай стала раніца 21 лютага 2022 года, таму што менавіта ў гэты день стартавала свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.

Ужо пры ўваходзе ў школу ўсіх “прымала ў абдымкі” акцыя “Роднай мовы шчырыя і ветлівыя словы”, галасаванне “Самае беларускае слова” і цудоўная беларуская музыка. Ад многіх навучэнцаў сыходзіла энергія здзіўлення, што гэта за свята ў школе зноў?

Дзве інфармацыйныя групы, што працавалі ў школе, данеслі да многіх, хто не паспеў прыняць удзел у ранішніх акцыях, што сёння ў школе ладзіцца свята беларускага слова, беларускіх традыцый і кожны, хто жадае, можа стаць хоць на некалькі слоў беларускіх больш дасведчаным! Яшчэ больш патрыятычным!

Стала добрай традыцыяй праводзіць у час нашых святаў актыўныя перапынкі з гульнямі, забаўкамі, мультфільмамі, танцамі. Інтэрактыўная гульня “Звычайныя рэчы па-беларуску”пашырыла межы ўспрымання і ўжывання арыгінальных слоў, якія многія вучні з задавальненнем паўтаралі

і , будзем спадзявацца, запомнілі. Флэшмоб “Танцуй і спявай пад гукі роднай мовы” прыцягнуў увагу і спыніў усіх, хто стаў гэтаму сведкам, бо ці ж можна застацца раўнадушным, гледзячы на такі энергічны танец пад вясёлуюмузыку?

Свае рознабаковыя таленты маглі праявіць нашы навучэнцы, і прыняўшы ўдзел у конкурсе “Чую тваю жаўруковую музыку”, дзе можна было зрабіць закладку для кнігі, дзённіка.

Шчыра верыцца, што дзякуючы нашым такім добразычлівым і станоўча эмацыянальным святам аматараў беларускай мовы, беларускай культуры прыбавіцца не толькі сярод навучэнцаў, але і сярод педагогаў і законных прадстаўнікоў нашых выхаванцаў.