Яндекс.Метрика

Гражданское и патриотической воспитание

Беларускі фальклор для дзяцей

Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял для далучэння дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячы фальклор і народныя гульні. Творы вуснай народнай творчасці змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё; на прыкладзе знаёмых вобразаў (кот, гусі, каза), праз нескладаныя сюжэты выхоўвае веру ў дабро, справядлівасць, раскрывае маральна-этычныя погляды белрусаў, дае магчымасць прывіць любоў і павагу да роднага слова. Ужо сёння важна звярнуць увагу на выхаванне пачуцця патрыятызму, пазбаўленне комплексаў нацыянальнай прыніжанасці і нігілізму. Гэта задача набывае актуалнасць у наш час у сувязі з агрэсіўным наплывам масавай культуры і стратай прадстаўнікамі розных народаў духоўнай сувязі са свёй нацыянальнай культурай Спецыфічныя ўмовы двухмоўя патрабуюць асаблівай увагі да авалодання дзецьмі роднай беларускай мовай. Сітуацыя, калі дзеці адначасова чуюць і рускую, беларускую мовы, садзейнічае аднолькаваму ўзроўню іх успрымання, разумення. Улічваючы гэтыя асаблівасці, неабходна, каб дзеці часцей чулі, разумелі, ведалі родную беларускую мову, каб авалоданне правільным беларускім маўленнем ажыццяўлялася ў працэсе арганізаванага навучання. Вызначым мастацкія асаблівасці кожнага віда фальклорных твораў.

КАЛЫХАНКІ - асноўная задача - супакоіць дзіця мелодыкай, рытмам вершаваных строк, ціхім голасам, ласкавымі словамі. Часцей за ўсё - гэта калыханкі пра ката. Раней, перш чым пакласці дзіця ў ложак ці калыску, туды пускалі ката, каб ён забраў усе чары, а пакінуў толькі цяпло, дабро, прыязнасць.

ЗАБАЎЛЯНКІ, ПАЦЕШКІ - суправаджаюць пальчыкавыя гульні, гушканне, пацягванне, першыя крокі дзіця, супакойванне, кармленне.

ПЕСНІ - адносяцца песні дарослых для дзяцей і тыя песні, што выконваюць самі дзеці. Праз песні атрымоўваюць пэўныя уяўленні аб навакольным свеце, выхоўваецца павага да працы, асуджаецца лянота, абыякавасць. Займальнасць сюжэта, яго дынамічнасць, кампазіцыйная стройнасць спрыяюць вобразнаму мышленню, адначасова дапамагаюць засвоіць пэўныя гукі.

ЗАКЛІЧКІ - гэта зварот, заклік да сіл прыроды, з'явам, адухаўленне прыроды.

ДРАЖНІЛКІ - лаканічныя, невялікага памеру, высмейваюцца нейкія адмоўныя рысы чалавека ці жывёлы, дакладна перадаюць поэўную рысу характару.

ЛІЧЫЛКІ - прысвечаны для ўстановы чароднасці ў гульнях, выбар вядучага.

ГУЛЬНІ - прасочваецца цесная сувязь з земляробствам, з бытам, навакольнай прыродай: многія гульны заснаваны на перайманні рухаў, дзянняў пры пэўных гаспадарчых працах. У некаторыя гульні арганічна ўваходзяць і іншыя творы дзіцячага фальклору - лічылкі, забаўлянкі, калыханкі.

КАЗКІ - універсальны сродак народнай педагогікі; утрымліваюць жыццёвы маральны вопыт, народную мудрасць, рыхтуюць дзяцей да самастойнага жыцця, вучаць адрозніваць добрае ад дрэннага. Казкі вабяць дзяцей цікавымі персанажамі, прыгодніцкімі дзеямі, чараўніцтвамі, сакавітасцю роднага слова. Казкі лепш расказваць, чым чытаць, расказваць пранікненна і цікава, гледзячы дзецям ў вочы.

ЗАГАДКІ - у сціслай і дакладнай форме подводзілі да назіранняў за цэлымі групамі жыццёвых з'яў, жывёл, птушак, вызначаючы іх характэрныя асаблівасці; загадкі служаць разумоваму выхаванню.

ПРЫКАЗКІ - трапнае, лаканічнае, устойлівае народнае выслоўе павучальнага зместу, якое мае прамы і пераносны сэнс. У ёй выказваецца закончаная думка, якая дзякуючы шырокім абагульненням дае ацэнку з'яў, падзей, узаемаадносін паміж людзьмі.

ПРЫМАЎКІ - характарызуюцца незакончанасцю думкі, не мае абагульняючага значэння і выкарыстоўваюцца часцей у канкрэтнай моўнай сітуацыі, можа быць зразумелай толькі ў кантэксце. Прыказкі і прымаўкі надаюць мове выразнасць, яскравасць, вобразнасць, садзейнічаюць выхаванню высокіх маральных пачуццяў, перадаюць жыццёвы вопыт і маральна-практычную філасофію народа.

свернуть

Віртуальныя экскурсіі па Рэспубліцы Беларусь

Музеі Беларусі

Калі вы хочаце зазірнуць у гісторыю Беларусі, адчуць самабытнасць культуры нашага народа і ўбачыць, як жылі беларусы ў даўніну, абавязкова пабывайце ў этнаграфічным музеі або комплексе пад адкрытым небам.

Тут можна даведацца аб традыцыях і побыце беларускага народа, прыняць удзел у спрадвечных забавах, паслухаць фальклорныя песні і асвоіць беларускія танцы, паназіраць за работай майстроў і самім зрабіць сапраўдныя беларускія сувеніры, пакаштаваць стравы і напіткі нацыянальнай кухні.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо)

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту Гэта ўнікальны для нашай краіны, адзіны ў Беларусі музей-скансан, які ўяўляе сабой цэлую вёску з помнікаў дойлідства XVII-ХХ стагоддзяў.

Музей размешчаны за некалькі кіламетраў ад  Мінска  – паміж вёскамі Азярцо і Строчыца, таму яго часта называюць "Музей ў Азярцы", "Музей "Строчыца", "Строчыцы"...

Ідэю стварэння комплексу пад адкрытым небам упершыню агучыў у 1908 годзе вядомы беларускі мастак  Фердынанд Рушчыц, але падзеі Першай і Другой сусветных войнаў, неабходнасць аднаўлення краіны на многія гады адклалі яго з'яўленне.

Беларускія народныя касцюмыУ 1976 годзе пачалася вялікая навукова-экспедыцыйная работа з удзелам архітэктараў, гісторыкаў, этнографаў. У розных рэгіёнах Беларусі шукалі, вывучалі і перавозілі на месца музея помнікі драўлянай архітэктуры, прадметы побыту, рамёстваў і промыслаў.

І на працягу 1987-1994 гадоў адкрыліся экспазіцыі, якія прадстаўляюць архітэктуру, культуру і жыццёвы ўклад трох этнаграфічных рэгіёнаў - Цэнтральная Беларусь, Паазер'е і Падняпроўе. Сёння ў музеі каля 40 аб'ектаў, сярод якіх:

  • Пакроўская царква XVIII стагоддзя

  • царкоўна-прыходская школа

  • вятрак і свіран

  • карчма

  • кузня

  • лазня

  • хаты заможных і бедных сялян

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо)У музеі дзейнічаюць выстаўкі "Транспартныя сродкі ў Беларусі", "Пчалярства ў Беларусі", "Беларускі лён", "Забродскія снасці" (аб рыбалоўстве у Беларусі).

Традыцыяй Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту стала правядзенне нацыянальных свят і абрадаў, фестываляў і канцэртаў:

  • Каляды

  • Масленіца

  • "Гуканне вясны"

  • Купалле

  • "Восеньскі фэст"

  • фолк-фестываль "Камяніца"

  • праект "Шэдэўры сусветнай класікі ў музеі пад адкрытым небам"

  • Дзень музеяў

Госці музея могуць прыняць удзел у святочных мерапрыемствах і народных забавах, у карчме пакаштаваць сапраўдныя дранікі, верашчаку, збіцень, іншыя стравы і напоі традыцыйнай беларускай кухні.

Дзе знаходзіцца:
Мінскі раён, паміж в. Азярцо і в. Строчыца, на беразе ракі Пціч

Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій  "Дудуткі"

 Музей "Дудуткі""Дудуткі" - адзін з самых наведвальных музеяў Беларусі - размешчаны за 40 км ад  Мінска ў маляўнічай мясціне каля ракі Пціч.

У ваколіцах вёскі Дудзічы побач з комплексам калісьці знаходзіўся маёнтак знакамітага дваранскага роду Ельскіх, якія ператварылі Дудзічы ў буйны рамесны і гандлёвы цэнтр, "сядзібу муз".

Cтарадаўняя кузня ΧІΧ стагоддзяДа 1800 года ў маёнтку былі не толькі дом гаспадароў і рамесныя майстэрні, але і драўляная царква, вятрак, тры карчмы, сад, аранжарэя, невялікі гарбарны завод. Кожны месяц у мястэчку праводзіліся кірмашы.

Ініцыятарам стварэння музея "Дудуткі", які адкрыўся ў 1994 годзе, стаў беларускі журналіст Яўген Будзінас. На аснове багатай гісторыі Дудзіч з'явіўся комплекс, дзе ўзноўлены ўклад жыцця беларускага маёнтка ХIХ стагоддзя.

Сёння ў "Дудутках" адкрыты:

  • этнаграфічная галерэя з экспазіцыяй прадметаў побыту ΧVІІІ-ΧΧ стагоддзяў

  • рамесны двор (салома- і лозапляценне, ткацтва)

  • ганчарная майстэрня (музей керамікі)

  • майстэрня цесляра

  • старадаўняя кузня ΧІΧ стагоддзя

  • сыраварня

  • пякарня

  • бровар (цэх самагонаварэння)

  • гараж з рэтра-аўтамабілямі (ЗІМ, Чайка, Хорх, Віліс, Фальксваген Жук, Ганомак, Фіят Тапаліна, Крайслер)

  • вятрак галандскага ўзору (збудаваны ў 1903-1905 гг. братамі Міхаілам і Іванам Паляковымі)

  • драўляная царква Іаана Прарока

  • стайня з пародзістымі конямі, поні, ішаком

  • заасад (каровы, авечкі, свінні, трусы, свойскія птушкі)

  • страусіная ферма

Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій  "Дудуткі"Гасцям музейнага комплексу прапануюць дэгустацыі прадуктаў мясцовай вытворчасці ў бровары (самагон, хлеб, мёд, агурок), у пякарні (свежаспечаны хлеб, 3 віды сыроў, масла) і на ветраку (сялянскі хлеб з салам).

У комплексе ёсць кафэ ("Дудуткі", "Карчма"), бар "Шынок", гасцініца "Пціч", гасцявы дом з лазняй.

На працягу ўсяго года ў "Дудутках" праходзяць святы і фестывалі:

  • Масленіца

  • Адкрыццё і закрыццё сезона ("Спадчына Ельскіх")

  • Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці

  • Фестываль вулічных артыстаў

  • Пленэр кавалёў

  • Open air "Купалле"

  • Прастольнае свята Дудуткаўскага храма

  • Фестываль славы беларускай зброі "Наш Грунвальд"

  • Фэст "Этна Млын"

  • Свята "Трох Спасаў"

  • "Калядная выстаўка"

Дзе знаходзіцца:
Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, за паўтара кіламетра ад вёскі Дудзічы

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"Заслаўе - адзін са старажытных гарадоў Беларусі: упершыню згадваецца ў летапісах пад 1127 годам, але заснаваны намнога раней.

Тут захаваліся дзіўныя гістарычныя помнікі, на базе якіх у 1986 годзе быў створаны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе".

Сёння музей-запаведнік змяшчае помнікі міжнароднага і рэспубліканскага значэння:

  • гарадзішча "Замэчак" (X-XI стст., летапісны Ізяслаўль)

  • курганныя могільнікі X-XI стст.

  • гарадзішча "Вал" з кальвінскім зборам (XI-XVII стст., заслаўскі замак)

  • касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (другая палавіна XVIII ст.)

  • палацава-паркавы комплекс Пшаздзецкіх

Для шматлікіх наведвальнікаў адкрыты:

  • музейна-выставачны комплекс

  • этнаграфічны комплекс "Млын"

  • музей-ДОТ

  • Дзіцячы музей міфалогіі і лесу

Этнаграфічны комплекс "Млын"Этнаграфічны комплекс "Млын" створаны ў гонар захаванага ў Заслаўі паравога млына – помніка мукамольнай вытворчасці пачатку XX ст. У комплексе ёсць таксама Хата завознікаў, свіран, кузня.

У музеі-запаведніку "Заслаўе" праходзяць тэатралізаваныя экскурсіі, батлеечныя спектаклі.

Дзе знаходзіцца:
г. Заслаўе, вул. Рыначная, 4

Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый

Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцыйГорад Ветка і яго наваколле – вельмі цікавы рэгіён на паўднёвым усходзе краіны, які стаў беларускім цэнтрам расколу праваслаўнай царквы канца XVII - XVIII стагоддзяў.

Веткаўскі музей народнай творчасціствораны ў 1978 годзе на аснове асабістай калекцыі Фёдара Шклярава – выхадца з мясцовага стараверскага роду, самадзейнага мастака і калекцыянера даўніны. Пастаянная экспазіцыя адкрылася ў 1987 годзе ў адрэстаўрыраваным і рэканструяваным гістарычным будынку - доме купца Грошыкава.

Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцыйЦяпер у экспазіцыі Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава звыш 10 тысяч аб'ектаў, якія прадстаўляюць гісторыю і культуру стараверскай і праваслаўнай беларускай вёскі:

    • старадаўнія і стараверскія абразы

    • рукапісныя і старадрукаваныя кнігі XVI-XIX стагоддзяў

  • зборы службовых малюнкаў і прарысовак іканапісцаў XVII-XX стагоддзяў

  • калекцыі вырабаў, створаных з дапамогай унікальнага мастацкага метаду - шыцця залатымі ніткамі, бісерам і жэмчугам

  • калекцыя хатніх упрыгажэнняў (у тэхніцы разьбы) XIX - XX стст.

  • калекцыя рытуальных ручнікоў

  • археалагічныя знаходкі

  • народныя касцюмы

Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцыйБеларускія стараверы стваралі рукапісныя кнігі з цудоўнымі мініяцюрамі і арнаментам, па-майстэрску пісалі абразы. У калекцыі музея ёсць рарытэты Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца.

Сёння ў Веткаўскім музеі праходзяць экскурсіі (ёсць таксама электронны гід на 4 мовах), тэматычныя выстаўкі, а ў зале "Жывое рамяство" госці могуць азнаёміцца з традыцыямі і сакрэтамі беларускага ткацтва.

У Гомелі знаходзіцца філіял Веткаўскага музея, дзе часта праходзяць народныя святы ("Беларускія вячоркі"), майстар-класы (ткацтва, размалёўка велікодных яек).

Дзе знаходзіцца:
Гомельская вобл., г. Ветка, вул. Чырвоная Плошча, 5
Філіял: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Палацава-паркавага ансамбля Румянцавых-Паскевічаў)

Музей народнай творчасці "Бездзежскі фартушок"

Беларуская вёска Бездзеж, гісторыя якой налічвае больш за 600 гадоў, славіцца беласнежнымі ільнянымі фартухамі, якія сталі сапраўдным брэндам гэтай мясцовасці.

Музей народнай творчасці "Бездзежскі фартушок"Для іх стварэння майстрыхі вельмі шмат працавалі. Лён збіралі ў строга вызначаны час, доўга ператвараючы яго ў найтанчэйшую пражу - лічылася, 300 нітак павінны прайсці праз заручальны пярсцёнак. Фірменнай беласці палатна дасягалі з дапамогай асаблівых сакрэтаў, а потым гатовыя фартухі расшывалі сімвалічнымі ўзорамі.

У 1999 годзе ў вёсцы адкрыўся музей "Бездзежскі фартушок" з багатай калекцыяй старадаўніх фартухоў і іншых прадметаў нацыянальнага адзення, ручнікоў.

Тут праходзяць займальныя экскурсіі, якія расказваюць пра побыт беларусаў і традыцыі народнай моды. Часта яны суправаджаюцца гульнёй і спевамі мясцовых народных калектываў. У Бездзежы можна ўбачыць рэдкі танец на вілах "Мікіта".

Бездзежскі фартушок Пры музеі адкрыты падворак "Каля Плэса". Гэта сапраўдны сялянскі дом, дзе адноўлены побыт жыхароў палескай вёскі. Турысты могуць агледзець гаспадарку і схадзіць на рыбалку, пакатацца на брычцы, пакаштаваць старадаўнія стравы (дранікі, сала, бездзежскі хлеб, свежае малако і сыры) і ацаніць смак традыцыйнай прыправы з тоўчанага семя лёну.

На Вялікдзень у Бездзежы праходзіць унікальны вясновы абрад "Стрэлка".

Дзе знаходзіцца:
Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, в. Бездзеж, вул. Піянерская, 9

Турысцка-забаўляльны комплекс "Беларуская этнаграфічная вёска ХIХ стагоддзя"

Комплекс "Беларуская этнаграфічная вёска ХIХ стагоддзя"Комплекс "Беларуская этнаграфічная вёска ХIХ стагоддзя" размешчана пад адкрытым небам за 2 км ад Магілёва, насупраць мемарыяльнага комплексу "Буйніцкае поле".

Вёска не з'яўляецца музеем у поўнай меры, але знаёміць гасцей з асаблівасцямі беларускага мястэчка XIX стагоддзя, традыцыямі народа, абрадамі, рытуаламі, рамеснымі промысламі.

У этнаграфічнай вёсцы ёсць вуліца майстроў, якая складаецца з 7 хатак:

  • майстэрня ганчара

  • пякарня

  • майстэрня цесляра

  • кузня

  • майстэрня ткачоў

  • хатка майстроў па вышыўцы, пляценню з саломкі і лазы

  • хатка Самагоншчыцы

Тут можна ўбачыць рамеснікаў за працай і набыць зробленыя іх рукамі сувеніры, пакаштаваць моцны алкагольны напой, даведацца, як у даўніну пяклі хлеб, караваі, кулічы, а таксама пачаставацца свежай выпечкай.

Візітная картка вёскі - вялізны вятрак і дом у традыцыйным шляхецкім стылі, дзе знаходзяцца гасцініца і рэстаран (харчэўня).

У турысцка-забаўляльным комплексе "Беларуская этнаграфічная вёска ХIХ стагоддзя" праводзяцца этнічныя фестывалі, кірмашы і беларускія народныя святы.

Дзе знаходзіцца:
Магілёўскі раён, в. Буйнічы

Вёска-музей "Заброддзе"

Вёска-музей "Заброддзе" У гістарычных мясцінах на беразе ракі Нарачанка, дзе стагоддзе таму праходзіла лінія фронту  Першай сусветнай вайны, знаходзіцца самабытная вёска Заброддзе. Сям'я беларускага мастака і краязнаўца Барыса Цітовіча ператварыла яе ва ўнікальны музей пад адкрытым небам, прысвечаны ваеннаму мінуламу, і цікавы турыстычны комплекс – з аўтэнтычнай архітэктурай, народным побытам і традыцыямі, атмасферай творчасці.

Сёння ў "Заброддзі" госці могуць наведаць:

  • першы ў Беларусі музей гісторыі Першай сусветнай вайны, які захоўвае больш як 2000 экспанатаў: абмундзіраванне і зброю, процівагаз, дакументы і фатаграфіі, прадметы быту салдат і асабістыя рэчы ў памяць аб блізкіх;

  • музей рэтра-аўтамабіляў, дзе сабраны рарытэты 30-90-х гадоў ХХ стагоддзя: ЗІС-5, ГАЗ-67, ГАЗ М1, Willys, Opel Kadett, Opel Blitz...

  • экспазіцыю матацыклаў і веласіпедаў;

  • музей побыту стагадовай даўнасці (старадаўняя мэбля, ручнікі, адзенне, посуд, музычныя інструменты, фота);

  • кузню і лазню, якой ужо два стагоддзі;

  • творчыя майстэрні мастака і рэжысёра тэатра лялек...

На беразе ракі  – пабудаваная ў стылі XVI-XVII стст. драўляная Барысаглебская капліца ў памяць аб усіх загінулых у ваенных дзеяннях. Таксама сярод самых шануемых мясцін Заброддзя і наваколля - лазарэтныя могілкі часоў Першай сусветнай вайны і 6-метровы крыж на пахаванні паблізу ваеннага лагера, памятная капліца ў гонар 80-годдзя заканчэння вайны, стэла і камень на месцы гібелі казака Данііла Шаўчэнкі...

На працягу года ў "Заброддзі" праходзяць сімвалічныя мерапрыемствы, прысвечаныя гісторыі раёна:

  • аўтапрабег па мясцінах памяці ахвяр Першай сусветнай вайны,

  • Дзень Перамогі з памінаннем воінаў дзвюх сусветных войнаў,

  • Дзень памяці герояў...

Для турыстаў у комплексе "Заброддзе" адкрыты аўтэнтычныя сялянскія домікі і ўладкаваны палатачныя гарадкі, працуюць летняе кафэ і сувенірная крама, прапануюцца экскурсіі і забаўляльныя праграмы.

Дзе знаходзіцца:
Мінская вобласць, Вілейскі раён, в. Заброддзе

ВИРТУАЛЬНЫЕ МУЗЕИ

свернуть

Родная мова - лепшая мова

Родная мова – лепшая мова

Якая асалода жыць,

Знаць вартасць кожнае гадзіны.

Тым, што адкрыта, даражыць.

І адкрываць за дзівам дзіва.

В. Вітка

Давайце разам подумаем, як увлечь дзіця, каб ён з ахвотай вывучиаў родную мову.

Пачынаем размаўляць па-беларуску!

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.

 

 

 

Кнігі на беларускай мове

«Жыло-было Воблачка. Усё цікавіла яго: і адкуль сонейка ўзыходзіць, і куды спаць кладзецца, і чаму неба сіняе, а лес зялёны?» — ці не нагадвае вам гэты казачны персанаж, прыдуманы сучаснай беларускай пісьменніцай Аленай Маслай, нашых цікаўных, няўрымслівых, дасціпных дзяцей?

Кажуць, што найлепшых поспехаў у выхаванні можна дасягнуць тады, калі дзіця не заўважае, што яго выхоўваюць. Гартаючы старонкі цікавай кніжкі, маленькі чытач разам з героямі кнігі непакоіцца і радуецца, сам спрабуе зразумець важныя ўрокі жыцця. Цудоўна, калі дзіця будзе браць іх са старонак кніг на роднай мове! Прачытайце сыну ці дачцэ ўрывак з твора Уладзіміра Дубоўкі «Шануйце ўсё жывое», які ніколі не страціць сваёй актуальнасці:

«Як толькі я сябе помню, бацькі мае і старэйшыя людзі — суседзі — прывучалі нас, малых, шанаваць усё жывое, што вакол нас.

— Не тапчы травіцы, хадзі сцежачкай. Трава вырасце. Яе скосяць — будзе сена кароўкам, каню…

— Не чапай, не ламай гэтага дубочка або сасонкі. З іх вырастуць вялікія дрэвы, яны пойдуць на хату або на шафу…

— Асцярожна рві яблыкі — не паламай, не адвіхні галінку. Дрэва будзе хварэць. На паламаным суку не будзе яблыкаў…»

У многіх сем’ях існуе традыцыя — увечары перад сном бацькі чытаюць дзецям казкі. Часцей чытайце разам з дзецьмі кнігі на беларускай мове. Завітайце ў кнігарню ці бібліятэку, пазнаёмцеся з навінкамі на кніжных паліцах. Вы ведаеце кнігі «Прыгоды Нуліка» і «Я тут жыву» Уладзіміра Ліпскага, «Вандроўка з божымі кароўкамі» і «Першая прыгажуня» Алены Маслы, «Цуда-вуда» Уладзіміра Мазго, кнігі Ніны Галіноўскай, Казіміра Камейшы, Міколы Маляўкі, Анатоля Зэкава і іншыя цудоўныя творы, якія напісаны спецыяльна для маленькіх чытачоў? Цікаўцеся дзіцячай літаратурай на роднай мове!

Паспрабуйце заахвоціць дзяцей да чытання вершаў, казак, апавяданняў, змешчаных на старонках дзіцячых часопісаў. Разам абмяркоўвайце выказаныя ў іх думкі, дапамажыце лепш зразумець прачытанае.

У тэле- і радыёрэпартажах, артыкулах газет і часопісаў, аб’явах у бібліятэках можна пачуць цікавую інфармацыю наконт прэзентацый новых кніг, творчых сустрэч з аўтарамі, іншых культурных мерапрыемстваў. Наведайце з дзецьмі хаця б некаторыя з іх. Аднак, збіраючыся на такую сустрэчу, падрыхтуйце дзіця да яе. Раскажыце, з якім пісьменнікам ладзіцца сустрэча, што чакаеце ад яе. У наш час часцей праводзяцца забаўляльныя мерапрыемствы, і дзіця звычайна не трапляе на сур’ёзныя сустрэчы. Таму бацькам варта растлумачыць дзецям, што, каб быць рознабакова развітай асобай, абавязкова трэба цікавіцца культурнымі падзеямі сучаснага жыцця.

Прыказкі і прымаўкі

Хоць, можа, у штодзённым жыцці мы рэдка размаўляем па-беларуску, але часта прыгадваем вядомыя прыказкі і прымаўкі, якія дапамагаюць выказаць свае адносіны да сітуацыі. Прыказкі надаюць мове выразнасць, дасціпнасць, паэтычнасць. «Хата без кутоў не будуецца, без прымаўкі ні бяседа, ні гутарка не вядзецца» — у прыказках мала слоў, але ў іх закладзена народная мудрасць. Трапныя выслоўі назапашваюцца ў нашай памяці на працягу ўсяго жыцця. Мы чуем і запамінаем іх з размоў, слухаючы казкі, песні, паданні. Усім знаёмая сітуацыя: дзіця мые посуд, раптам талерка выслізвае з рук і разбіваецца. Каб супакоіць дзіця, дарослыя прыгадваюць старое павер’е: «Посуд б’ецца на шчасце!»

Без асаблівых намаганняў памяці мы звяртаемся да прыказак і прымавак, каб вывесці правіла, даць ацэнку падзеям, характарыстыку паводзінам людзей. Як растлумачыць дзецям, што такое любоў і павага да бацькоў, як трэба ставицца да людзей, дзе знайсці даступныя ўзросту прыклады? Прапануйце малым некалькі прыказак і разам абмяркуйце іх.

Пры сонейку цёпла, пры мамачцы добра.

Добраму чалавеку жыццё ў радасць, а злому — адно гора.

Не рабі другому, што не люба самому.

У людзей пытай, ды свой розум май.

Прыказкі і прымаўкі не старэюць на працягу стагоддзяў, яны выказваюць агульначалавечую мараль сцісла, у дасканалай мастацкай форме. Крынічным звонам бессмяротнасці роднае мовы назваў Янка Брыль народныя прыказкі і прымаўкі.

Святы

Хто не ведае прыгожую легенду пра папараць-кветку, якая расцвітае ў ноч на Івана Купалу? Пра тое, што чалавек, якому пашчасціць здабыць чароўную кветку, зразумее мову птушак і звяроў, стане багатым і шчаслівым? Ноч гэтая незвычайная, казачная: дрэвы, хмызы і кветкі размаўляюць паміж сабою і нават пераходзяць з месца на месца. Менавіта ў купальскую ноч, згодна з павер’ем, трэба збіраць лекавыя расліны, якія маюць у гэты час асаблівую сілу.

На жаль, сучасныя дзеці дрэнна ведаюць беларускія святы. Пачніце знаёміць малых з народным календаром — расказвайце пра святы, якія захаваліся да нашых дзён. Напрыклад, увесну беларусы святкуюць Вербніцу, або Вербную нядзелю. У гэты вясновы дзень, за тыдзень да Вялікадня, людзі ламаюць галінкі вярбы — дрэва, поўнага магутнай жыццёвай сілы. Вербнай галінкай дакранаюцца да родных і знаёмых (найперш да дзяцей) і прыгаворваюць:

Не я б’ю — вярба б’е.

За тыдзень — Вялікдзень.

Будзь здаровы, як вада,

І багаты, як зямля.

Расці, як вярба,

Як лёд, на ўвесь год!

У бібліятэцы можна знайсці цікавыя кніжкі пра беларускія народныя святы. Разам з дзецьмі прачытайце пра провады зімы — Масленіцу, свята прылёту птушак — Саракі, пра пачатак і заканчэнне жніва — Дажынкі і Зажынкі ды іншыя народныя традыцыі.

Урокі роднай мовы

Вывучэнне мовы, якую не ведаеш, — з’ява не простая. Калі ж бацькі разам з дзецьмі вывучаюць родную мову, поспех абавязкова прыйдзе. Час ад часу можна нават спаборнічаць, хто лепш ведае сваю мову. Напрыклад, паспрабуйце з дапамогай перакладнога слоўніка (а мо і без яго) назваць па-беларуску навакольных птушак, звяроў, кветкі і г. д.

«Вам доўга крочыць праз гады. Не забывайцеся ж, якія Вы пакідаеце сляды», — успамінаюцца радкі з верша Пятруся Броўкі.

Дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё. І тады новыя пакаленні маленькіх беларусаў будуць размаўляць на роднай мове.

свернуть

Мая краіна

Насельніцтва Беларусі

   У Беларусі дружалюбныя і дабрадушныя людзі. Цярплівасць і міралюбнасць беларусаў у многім вызначаны гісторыяй, азмрочанай незлічонымі войнамі. Прычым самі беларусы ніколі іх не пачыналі. Беларусь заўсёды рада гасцям і зацікаўлена , каб яны бліжэй пазнаёміліся з культурай, традыцыямі краіны.

   Беларусы складаюць больш за 80% насельніцтва. У выніку гістарычнага мінулага ў Беларусі пражываюць і многія іншыя народнасці, некаторыя з іх – ужо некалькі пакаленняў:

  • рускія (8,2%) заўсёды жылі на тэрыторыі Беларусі. Вялікі наплыў зарэгістраваны пасля Другой сусветнай вайны
  • палякі (3,1%) жылі ў заходняй частцы краіны на працягу стагоддзяў
  • украінцы (1,7%) – найбольшы наплыў зарэгістраваны ў XVIII–XIX стагоддзях
  • яўрэі (0,13%): першыя яўрэі пасяліліся ў Беларусі ў XV стагоддзі. З пачатку 1980-х у сувязі з эміграцыяй у Ізраіль і іншыя краіны яўрэйскае насельніцтва Беларусі зменшылася і склала каля 30 тыс. чалавек
  • Таксама ў Беларусі пражываюць татары, цыганы, літоўцы і латышы.

 

Мовы Беларусі

Беларуская і руская з’яўляюцца дзяржаўнымі мовамі Беларусі.

Іншыя мовы, такія, як польская, украінская і іўрыт, выкарыстоўваюцца на ўзроўні мясцовых абшчын.

Традыцыйныя рамёствы ў Беларусі

       У Беларусі даўняя багатая гісторыя традыцыйных мастацтваў і рамёстваў, многія з якіх існуюць і цяпер.

 Сярод асноўных рамёстваў: ткацтва, дрэваапрацоўка, ганчарная справа, саломапляценне

Папулярныя традыцыйныя народныя танцы, існуюць народныя тэатры.

   Музыка і мастацтва адыгрываюць важную ролю ў культурным жыцці Беларусі. Нацыянальныя і міжнародныя фестывалі рэгулярна праводзяцца па ўсёй краіне. Самы вядомы з іх – "Славянскі базар у Віцебску".

Прырода  Беларусі

  Прырода Беларусі унікальная. Тут можна сустрэць шмат рэдкіх відаў раслін і жывёл. У рэспубліцы рэалізуюцца буйныя прыродаахоўныя праекты, створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі.
Беларускі ландшафт

  Разнастайная расліннасць займае 93,1% усёй тэрыторыі краіны. Лясы складаюць 1/3 зялёнага покрыва краіны.

  Поўнач Беларусі – край азёр. На поўдні краіны па цячэнні ракі Прыпяць размешчана балоцістая мясцовасць – славутае Беларускае Палессе.

   У тых раёнах Беларусі, дзе захаваліся унікальныя ландшафты, сустракаюцца рэдкія віды раслін і жывёл, былі створаны дзяржаўныя запаведнікі.
Дзікая прырода Беларусі

  У беларускіх лясах растуць 28 парод дрэў і каля 70 відаў кустоў. Самыя распаўсюджаныя пароды дрэў:

  • бяроза (па ўсёй краіне)
  • сасна (па ўсёй краіне)
  • елка (паўночныя раёны)
  • дуб (паўднёвыя раёны)

   У Беларусі можна сустрэць вялікую колькасць дзікіх звяроў і птушак, сярод якіх шмат рэдкіх відаў.


   У Беларусі існуюць 76 відаў млекакормячых, самыя распаўсюджаныя з якіх: лось, алень, дзік, воўк, бабер.

    На тэрыторыі рэспублікі сустракаецца каля 300 відаў птушак.

    Для аховы рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл была створана Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. У яе ўключаны 17 відаў млекакормячых, 72 віды птушак, 4 віды земнаводных, 10 відаў рыб, 72 віды насякомых – яны знаходзяцца пад аховай дзяржавы, і ў месцах іх існавання створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі.
Дзяржаўныя запаведнікі і ахова прыроды

   У Беларусі пяць запаведных тэрыторый, якія ахоўваюцца дзяржавай. Іх работа падтрымана ЮНЕСКА.

Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

   Нацыянальны парк «Белавежская пушча» размешчаны ў Брэсцкай вобласці за 340 км на паўднёвы захад ад Мінска. Прыродаахоўныя работы тут пачаліся стагоддзі таму. У 1992 годзе згодна з рашэннем ЮНЕСКА парк быў уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва. У 1993 годзе ён атрымаў статус біясфернага запаведніка.

  У Нацыянальным парку «Белавежская пушча» да нашых дзён захаваліся старажытныя дубы, узрост якіх больш як 500 гадоў, ёсць векавыя ясені, сосны і елкі.

   У парку існуюць разнастайныя жывёлы і птушкі, у тым ліку самая вялікая ў Еўропе папуляцыя рэдкіх зуброў івялікіх падворлікаў.

Бярэзінскі біясферны запаведнік

   Запаведнік размешчаны за 120 км ад Мінска на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Ён створаны ў 1925 годзе для аховы рэдкіх відаў раслін і жывёл, якія жывуць на поўначы краіны. Запаведнік уваходзіць у глабальную сетку біясферных запаведнікаў ЮНЕСКА.

   На тэрыторыі запаведніка размешчаны розныя прыродныя комплексы – лясы, лугі, вадаёмы і балоты. Тут існуе больш як палова з усіх вядомых відаў беларускай фауны, у тым ліку: 56 відаў млекакормячых, 220 відаў птушак, 9 відаў амфібій, 5 відаў рэптылій, 34 віды рыб.

Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры"

Парк заснаваны ў 1995 годзе на паўночным захадзе Беларусі. На яго тэрыторыі знаходзяцца самыя прыгожыя ў Віцебскай вобласці Браслаўскія азёры.

Тэрыторыя парку перавышае 69 000 гектараў. Тут растуць больш як 800 відаў раслін, 20 з якіх блізкія да вымірання. У парку таксама існуюць: 30 відаў рыб, 189 відаў птушак (85% усіх гнездавых птушак у Беларусі), 45 відаў млекакормячых, 10 відаў амфібій, 6 відаў рэптылій.

  На тэрыторыі парку размешчаны старажытны горад Браслаў, упершыню ўпамянуты ў пісьмовых крыніцах XI стагоддзя.

Нацыянальны парк "Нарачанскі"

   Нацыянальны парк "Нарачанскі" размешчаны ў Мінскай вобласці, заснаваны ў 1999 годзе.

   Плошча парку складае каля 94 000 гектараў. Больш як трэць яе пакрываюць вельмі прыгожыя сасновыя лясы. Не ўсе тэрыторыі, што належаць Нацыянальнаму парку "Нарачанскі", з’яўляюцца запаведнымі. Тут ёсць рэкрэацыйныя зоны з буйнымі азёрамі, дзе мноства разнастайнай рыбы, і таму яны карыстаюцца папулярнасцю ў рыбакоў.

  Парк таксама вядомы сваімі прыроднымі крыніцамі мінеральнай вады. Тут размешчаны 18 санаторыяў і аздараўленчых цэнтраў.

Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

Размешчаны за 250 км ад Мінска на поўдні краіны ў Гомельскай вобласці.

Запаведнік у затапляемай пойме ракі Прыпяць існаваў з 1969 года. Цяпер тэрыторыя парку перавышае 85 000 гектараў.

У 1987 годзе ў парку пасялілі зуброў. Там таксама жывуць:51 від млекакормячых, 11 відаў амфібій, 7 відаў рэптылій, 37 відаў рыб, 246 відаў птушак.

І растуць: 950 відаў раслін, 196 відаў імхоў

  Парк славіцца журавіннымі мясцінамі. Журавіны растуць тут на 500 гектарах.

Чым небяспечны Чарнобыль?

  Аварыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі ў суседняй Украіне ў 1986 годзе была самай значнай тэхнагеннай катастрофай у свеце. Беларусь больш за ўсіх пацярпела ад чарнобыльскай аварыі, таму што больш як 60% радыеактыўных ападкаў выпала на яе тэрыторыі.

  Гомельская вобласць на паўднёвым усходзе краіны стала самым пацярпелым рэгіёнам Беларусі.

  У тых, хто падарожнічае па Беларусі або накіроўваецца ў Гомель, можа ўзнікнуць зразумелая трывога наконт радыяцыі. Аднак навуковыя даныя даказваюць, што пагроза здароўю людзей мінімальная.

  З найбольш забруджаных раёнаў Беларусі насельніцтва эвакуіравана, тут дзейнічае строгі кантроль. Наведванне гэтых месц без афіцыйнага дазволу забаронена.

Ці ведаеце вы, што...

  Самыя яркія старонкі беларускай гісторыі, унікальная прырода, самабытная культура і асобы, якія змянілі свет...

Нацыянальны парк «Прыпяцкі» – адзінае месца на планеце, дзе існуюць першабытныя пойменныя дубровы

  У нацыянальным парку практычна ў некранутым стане захаваліся унікальныя пойменныя ландшафты Беларускага Палесся – з дзюнамі, катлавінамі і лагчынамі, дзе сярод дуброў і ясеннікаў размешчана больш як 30 азёр. На Палессі таксама захаваліся самыя вялікія прыродныя балоты ў Еўропе. Найбольш буйныя з іх – Званец (150 кв. км) і Дзікае (80 кв. км).

Белавежская пушча – самы буйны старажытны лес Еўропы

  Звесткі пра пушчу сустракаюцца яшчэ ў антычнага гісторыка Герадота (5 ст. да н.э.) і ў Іпацьеўскім летапісе (983 г.). У канцы XIV ст. вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Ягайла аб’явіў пушчу запаведнай і ўстанавіў забарону на паляванне. Старажытны лес ахоўваецца ўжо 600 гадоў. У Белавежскай пушчы налічваецца каля 2 тысяч дрэў-веліканаў. Некаторыя з іх з’явіліся яшчэ да адкрыцця Калумбам Амерыкі! Белавежская пушча ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Нясвіж належаў роду Радзівілаў - аднаму з самых багатых у Еўропе

  Многім у сваім непаўторным абліччы Нясвіж абавязаны творам італьянскага архітэктара Яна Джавані Марыі Бернардоні. Па яго праектах у XVI стагоддзі ўзведзены замак і фарны касцёл Божага Цела – першае на тэрыторыі Рэчы Паспалітай збудаванне ў стылі барока. У храме знаходзіцца адзін з буйнейшых у Еўропе некропаль княжацкага роду, які налічвае 102 саркафагі членаў сям’і Радзівілаў. Нясвіжскі замак уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У Беларусі існуе самая вялікая ў свеце папуляцыя зуброў

  Гэтыя жывёлы самыя цяжкія і вялікія наземныя млекакормячыя на еўрапейскім кантыненце, апошнія еўрапейскія прадстаўнікі дзікіх быкоў. Мікола Гусоўскі напісаў сваю славутую «Песню пра зубра» па заказе Папы Рымскага Льва X, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Найбольшая колькасць зуброў жыве ў Белавежскай пушчы

Адзін з трох усходнеславянскіх сафійскіх сабораў знаходзіцца ў Беларусі

  Гэты манументальны помнік архітэктуры пабудаваны ў Полацку паміж 1044–1066 гадамі пры князі Усяславе Брачыславічу, празваным Чарадзеем, як сімвал роўнасці з самымі ўплывовымі старажытнарускімі гарадамі – Кіевам і Ноўгарадам, дзе таксама былі пабудаваны саборы ў гонар святой Сафіі.

Беларусы адны з першых у Еўропе, яшчэ ў 1517 годзе, мелі сваю друкаваную Біблію

  Беларускі першадрукар Францыск Скарына сваю выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе, дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову. У пачатку 1520-х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны «Малая падарожная кніжка» і Апостал. Рэнесансныя выданні Скарыны адметныя высокай якасцю друку, своеасаблівымі ілюстрацыямі і гравюрамі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства.

Чатырнаццаць нобелеўскіх лаўрэатаў маюць беларускія карані

  Гэта самая прэстыжная міжнародная прэмія існуе ўжо больш як 100 гадоў і за гэты час была ўручана прадстаўнікам самых розных краін. Імёны многіх нобелеўскіх лаўрэатаў з беларускімі каранямі вядомы цяпер усяму свету. Гэта, у прыватнасці, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы, хіміі і фізіцы – Сайман Кузнец, Аарон Клуг, Жарэс Алфёраў; лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру – Іцхак Рабін, Менахем Бегін і Шымон Перэс.

Ураджэнец Беларусі Тадэвуш Касцюшка – нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША

  Тадэвуш Касцюшка за сваю бліскучую кар’еру быў саратнікам бацькі-заснавальніка ЗША Вашынгтона і нацыянальнага героя Францыі Лафаета, атрымліваў прапановы аб супрацоўніцтве ад французскага імператара Напалеона І і рускага цара Аляксандра І, але адмовіў ім. Касцюшка стаў актыўным удзельнікам многіх значных гістарычных падзей: у 1776–83 гадах добраахвотна ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША; у 1784 годзе ўзначаліў нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Рэчы Паспалітай.

Партызанскі рух у Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны быў самы магутны ў Еўропе

  Ужо ў 1943 годзе партызаны кантралявалі каля 60 працэнтаў тэрыторыі рэспублікі. На тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны дзейнічаў самы буйны ў Еўропе яўрэйскі партызанскі атрад, арганізаваны братамі Бельскімі. Пра рэальныя падзеі, звязаныя з дзейнасцю атрада, расказвае фільм амерыканскага рэжысёра Эдварда Цвіка паводле сцэнарыя Клея Формана «Супраціўленне», прэм’ера якога адбылася ў студзені 2009 года.

Рэліквію беларусаў – слуцкія паясы – ткалі толькі мужчыны

  І насілі паясы толькі мужчыны, і нават абвязвацца імі ўладальнікам дапамагалі толькі мужчыны. Хадзіла павер’е, што калі жаночая рука дакранецца да каштоўных ніцей, тканіна пацьмянее і пояс можна будзе адразу выкінуць. Славутыя паясы выпускала не толькі слуцкая мануфактура. У Францыі, у Ліёне, паясы рабілі на ўзор слуцкіх і нават ставілі «слуцкую» метку.

свернуть