Яндекс.Метрика

История, традиции, достижения

Гісторыя ўстановы

      У 1862 годзе ў грамадскім доме плошчай 50 кв.м. у сяле Хоўхлава Гарадоцкай воласці было заснавана Хаўхельскае народнае вучылішча. З 1920 па 1939 год у вёсцы Хоўхлава дзейнічала польская пачатковая школа. Пасля вызвалення тэрыторыі Заходняй Беларусі адкрылася беларуская сямігадовая школа. У 1953-1954 навучальным годзе школа стала сярэдняй і насіла назву Хоўхлаўская сярэдняя школа.

     У 1965 годзе быў пабудаваны новы двухпавярховы будынак школы.

     У 2007 годзе школа была перайменавана ў Хоўхлаўскую базавую школу-сад.

     У 2009 годзе вёска Хоўхлава атрымала статус аграгарадка. У сувязі з гэтым матэрыяльна-тэхнічнае становішча школы-сада значна ўзмацнілася, у школе быў зроблены рамонт.

     У 2017 годзе, па прычыне невялікай колькасці дзяцей, базавая школа-сад была рэарганізавана ў пачатковую школу-сад. А з 2022 года ўаграгарадку Хоўхлава дзейнічае толькі Хоўхлаўскі дзіцячы сад, які наведваюць выхаванцы ад 3 да 6 гадоў.

свернуть